Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Мини-музей в учреждении дошкольного образования

Міні-музей беларускай культуры і побыту

“Беларускі куточак”

Мэта: фарміраване ўяуленняў у дзяцей пра мінулае беларускага народа.

Задачы: узбагаціць вопыт, веды дзяцей пра навакольны свет, пазнаёміць з традыцыямі і бытам беларускага народа, фарміраваць эстэтычнае ўспрыманне і маральна-патрыятычныя пачуцці дашкольнікаў, фарміраваць у выхаванцаў уяўленні пра музей, разіваць пазнавальную актыўнасць дзецей;

 У міні-музеі знаходзяцца прадметы: гарлач, гаршок, міска гліняная, таўкач, прас, качалка, прас, ухват, лялькі-абярэгі, калыска, лялька-неваўля, макет печы, макет стала і лаўкі, куфар, ручнікі, саматканыя дываны, фіранкі-выцінанкі, абрус, яйкі-пісанкі, дошкі драўляныя, вырабы з самолы, вырабы з дрэва ўключна, музычныя інструменты.

       Педагагічны калектыў нашага дзіцячага садка бачыць вельмі важным і значным далучэнне дзяцей дашкольнага ўзросту да культуры і гісторыі сваёй краіны. Гісторыя беларускага краю з’яўляецца старадаўняй і самабытнай. Сёння на ўсіх узроўнях адукацыі ў Беларусі адраджаюць народную свядомасць, увасабляюць прыгажосць і веліч нашай нацыянальнай культуры, гісторыі і побыту. Мы таксама, як педагогі, з любоў’ю і чуласцю далучаем нашых выхаванцаў да культуры і гісторыі Беларусі, даём магчымасць адчуць сябе часткай велічнай, гістарычна-багатай і таленавітай нацыі, каб наш выхаванец сёння і праз гады казаў з гонарам “Я- беларус!!!”.

        З мэтай фарміраваня ўяленняў у дзяцей пра мінулае беларускага народа, знаёмства з яго традыцыямі і бытам  ў нашым садку быў створаны міні-музей беларускай культуры і побыту.

У міні-музеі размешчана экспазіцыя, якая складаецца з двух частак. Першая - макет беларускай хаты, які змяшчае прадметы мэблі, посуд, бытавыя прылады. Акрамя бытавых рэчаў, як адлюстраванне культуры і творчасці, прадстаўлены вышываныя ручнікі і абрусы, упрыгожаны распісны куфар, калыска для немаўляці.

Другой часткай экспазіцыі з’яўляюцца выстава дэкаратыўных вырабаў зробленых з розных матэрыялаў: самолы, дрэва, лазы.

          Наш музей ствараўся з мэтай наяўнасці дакладнага развіваючага асяроддзя для знаёмства з культурай і гісторыяй Роднага краю, для больш поўнага ўяўлення і нагляднасці. Гэты абсталяваны куток нашага садку дае магчымасць штодзённа знёміць дзяцей з прадметамі рамёстваў, ткацтвам, беларускімі лялькамі. Акрамя гэтага ён дапамагае рабіць святочныя экспазіцыі для вывучэння нацыянальных традыцый. Напрыклад, падчас святкавання Ражства і Каляд, напярэдадні святкавання Вялікадня мы абсталёўваем нашу хатку святочным убранствам.