Размер шрифта
A- A+
Межбуквенное растояние
Цвет сайта
A A A A
Изоображения
Дополнительно

Разделы сайта

Главная

Архив новостей

17.11.2022

Сейце разумнае, добрае, вечнае...

Аўтар артыкула - Каржанеўская Вольга Мікалаеўна, выхавальнік дашкольнай адукацыі.

Вiтаю Вас, паважаныя чытачы!

         Пралятаюць апошнiя дзянькi восенi. Зямлю пачалi браць замаразкi. Над пустымi палямi, над дамамi высока ў небе цягнуцца шэрыя хмары.          Вецер зрывае апошняе лiсце з дрэў. Ранняе лiстападаўскае змярканне заганяе дзяцей дадому. А якiя заходы сонца падарыла нам восень! Проста цуд нейкi! I так дыхаецца на вячэрняй зорцы!

16 лiстапада жыхары многiх краiн свету адзначаюць дзень талерантнасцi або дзень памяркоўнасцi.

         Талерантнасць - магчымасць падабраць мову, якая паможа дамовiцца з чалавекам на iншай пазiцыi.

         У свеце жыве некалькi тысяч народаў. Яны адрознiваюцца адзiн ад аднаго колькасцю, узроўнем грамадства i сацыяльна - культурнага развiцця, мовай i культурай, расавым аблiччам.

         Кожны народ - сацыяльна - эканамiчная духоўная супольнасць людзей з пэўнай псiхалогяй i самасвядомасцю, якая мае агульную мову, адметную культуру, побыт i тэрыторыю сталага пражывання.

         Словы "дружба", "сябар" ёсць у мове кожнага народа. Дружба народаў засноўваецца найперш на ўзаемнай павазе традыцый, гiсторыi, культуры, на прызнаннi права кожнага чалавека самастойна рашаць свае ўнутраныя праблемы. Усе людзi - дзецi адной планеты, без мiру i дружбы на зямлi памiж краiнамi i народамi не магчымы прагрэс чалавецтва.

         Чалавек не можа жыць без кантактаў з iншымi людзьмi. Праз сацыяльныя сувязi ў яго выпрацоўваецца адчуванне ўласнай годнасцi, развiваецца самасвядомасць, фармiруюцца асновы самасцвяржэння i самаарганiзацыi. У шэрагу выпадкаў кантакты, зносiны  i адносiны памiж людзьмi могуць быць парушаны.

         Кожны чалавек знаходзiцца ў  пэўных адносiнах з рэчаiснасцю, з iншымi людзьмi. Гэтыя адносiны абумоўлiваюць паводзiны i маральнае аблiчча асобы. У паводзiнах  i практычных дзеяннях чалавека выяўляюцца яго адносiны да з^яў, рэчаiснасцi, да працы, да сваiх абавязкаў, сяброў, да самаго сябе.

         Чалавек - iстота разумная. Розум прымушае кожнага жыць i дзейнiчаць асэнсавана: ставiць перад сабой мэты, вызначыць шляхi i спосабы iх дасягнення. Мы ўсе некалькi падобныя, але сярод нас няма аднолькавых. Усе людзi адрознiваюцца адзiн ад аднаго. Праўда, сумна, было б i нецiкава жыць. калi б мы ўсе былi аднолькавымi? Усе мы розныя i гэта цудоўна.

         Хлопчыкi - гэта будучыя лётчыкi, шафёры, будаўнiкi, яны любяцьгуляць з машынкамi. А дзяўчынкi ўжо з ранняга ўзросту любяць клапацiцца пра каго - небудзь, iх любiмыя лялькi. каляскi.

         Дзяўчынкi павiнны быць добрымi, працавiтымi.

         Дзецi павiнны быць для нас перш за ўсё не спартсменамi, музыкантамi цi iнтэлектуаламi - яны павiнны быць проста дзецьмi.

         Калi мы будзем iх любiць незалежна ад таго, добра цi дрэнна яны сябе паводзяць, тады дзецi з большай верагоднасцю пазбавяцца ад раздражняльных звычак i выхадаў.

         Дзецi павiнны бачыць праяўленне лепшых рысаў характару ў паўсядзённым жыццi дарослых.

         У маральным станаўленнi важна ўсё. Тут не можа быць дробязяў.

         Паважаныя калегi, паспрабуйце спытаць у сябе: "Цi умееце вы мець зносiны з дзецьмi? А адзiн з адным?" I вы зразумееце, што на iх цяжка адказаць.

         Што галоўнае ў зносiнах? Адны скажуць - патрабавальнасць, строгасць, сiла. Iншыя лiчаць наадварот - ласка, увага. добразчлiвасць. Трэба проста памятаць: ветлiвыя словы любыя дзверы адчыняюць.

         Дабрыня - мова, на якой нямыя могуць гаварыць i глухiя могуць пачуць.

У шырокiм сэнсе дабро i дабрыня - iмкненне даць поўнае шчасце ўсяму чалавецтву.У аснове дабрынi ляжаць маральныя пачуццi.У першую чаргу,гэта спагадлiвасць,спагада,суперажываньне.Зараджаецца дабрыня на спагадлiвасцi,сяброускiм размяшчэннi да людзей.                                Спагадлiвасць - акно у свет iншага чалавека,здoльнасць зразумець яго настрой, радасць, боль.                                                              

         Навучыць дзiця адчуваць чужы боль, адклiкацца на яго, як на свой, навучыць шкадаваць iншых - першы абавязак дарослых.

         Без спагадлiвасцi i  жалю немагчыма сапраўдная дабрыня.

         У выхывыннi дабрынi  вялiкая роля адносiцца растлумачэнню.

         Растлумачце дзецям пра тое, што кожная рэч, усё iснае вакол патрабуе чалавечай ўвагi i ўдзелу.              

         Зносiны пачынаюцца з чагосьцi агульнага - з агульных iнтарэсаў, уменне выслухаць. У сям^i павiнны трэнiравацца, выпрацоўвацца навыкi зносiн.

         Няпростая справа - унiкаць у праблемы iншага чалавека, жыць яго клопатамi, як свамi.

         Калi мы выхаваем у сабе чуласць да  ўнутранага свету iншага чалавека, можам спадзявацца, што нашы адносiны з блiзкiмi людзьмi, а тым больш з дзецьмi, будуць будавацца на ўзаемнай трывалай прыхльнасцi i любовi.

         Наша задача вырасцiць дзiця чалавекам, адказным за свае ўчынкi перад навакольнымi людзьмi, прыродай, Радзiмай. Для гэтага з самага ранняга дзяцiнства мы павiнны выхоўваць у iх любоў да ўсяго жывога, беражлiвыя адносiны да ўсяго створанага i жаданне ствараць новае.

         Адметная рыса чалавека - не мудрасць, а пастаяннае iмкненне працаваць над паляпшэннем  свайго атачэння i сябе.

         На працягу ўсяго  жыцця  чалавек неаднаразова пытае сябе:  хто я такi для чаго прызначаны? Цi так, як трэба, я жыву? Як жыць далей? Цi варта жыць увогуле? Усе гэтыя вечныя пытаннi - праявы ўласнага пошуку i сэнсу жыцця. Упершыню мы задаём сабе гэтыя пытаннi ў перыяд самавызначэння "пошуку сябе" - у юнацкiя гады, калi трэба выбраць жыццёвы шлях. Яны ўзнiкаюць ў цяжкiя моманты, у перыяды, калi чалавек незадаволены сваiм жыццём, свiм лёсам i нават  самiм сабой.

         У любога чалавека ёсць асаблiвасцi, на якiя ён не заўсёды можа паўплываць, гэта дазваляе iншаму выключыць яго, пакрыўдзiць i абразiць. Напрыклад, хтосьцi "не такога росту i камплекцыя не тая".

Беларуская нацыянальная сiстэма адукацыi  ўключае агульную, прафесiйную адукацыю, сямейнае, грамадскае выхаванне, самаадукацыю i самавыхаванне.

         Галоўныя мэты нацыянальнай сiстэмы адукацыi : спрыянне гарманiчнаму развiццю асобы, поўнай рэалiзацыi яе стваральных  здольнасцей; фармiраванне i ўмацаванне нацыянальнай свядомасцi i адначасова пачуцця павагi да iншых краiн народаў свету; авалоданне дзяржаўнай мовай i мовамi iншых народаў.

         У сучасным беларускiм грамадстве выхаванне накiравана на фармiраванне грамадзянiна Рэспублiкi Беларусь - вольнай, незалежнай,нацыянальна свядомай, духоўна багатай  фiзiчна i здаровай асобы.

         Чаму сёння складана быць талерантным? Трэба быць вялiкiм чалавекам, каб дазволiць сабе быць талерантным.

         Трэба ўмець прымаць i берагчы. Верыць, што ў вырашэннi праблем працуюць не сiлавыя метады, напрыклад, перамовы, метады ўзаемнай павагi, прызнанне разнастайнасц.

         На жаль, для многiх пачуць i прыняць iншага азначае ўсумнiцца ва ўласных уяўленнях у жыццi, а гэта непрыемна i страшна. Быць талерантным - значыць быць гатовым адкрыцца свету i не баяцца сумнявацца.

         Людзi навокал счытваюць тое, што хочуць i што супадае з iх карцiнай свету, з iх стэрэатыпамi i  асабiстым вопытам.

         Як выхаваць у сабе талерантнасць?

         Бессэнсоўна размаўляць з людзьмi, якiя не хочуць слухаць.

         Навучыцеся заўважаць, у якiя моманты Вы не талерантныя.

         Напрыклад, калi баiцеся чалавека з пэўнымi характарыстыкамi цi наадварот, лiчыце, што з - за прыналежнасцi да нейкай групы ён павiнен мець меньш правоў i магчымасцяў.

         Паспрабуйце ўбачыць у такiм чалавеку не абагульнены вобраз непрыяцеля, а нешта чалавечае. Як пiсаў Антуан де Сэнт - Экзюперы ў "Маленькiм прынцы": Зорка адно толькi сэрца. Самага галоўнага вачыма не ўбачыш".

         Якая рознiца, хто мацнейшы, разумнейшы, прыгажэйшы, багацейшы? Бо ў канчатковым вынiку мае значэнне толькi тое, цi шчаслiвы гэты чалавек.

         Паспрабуйце пазнаёмцца з iм, пагаварыць, прапанаваць сваю дапамогу, пасябраваць.

         Калi трэба ўмяшацца - умешвайцеся, адмоўцеся ад ролi назiральнiка. Калi Вы сутыкнулiся з маўленчай або фiзiчнай агрэсiяй з несправядлiвасцю на рабоце ў адносiнах да iншага чалавека, скажыце сваё слова. Трэба старацца ствараць адчуванне саюзнiцтва для людзей, па розных прычынах выключаных з дамiнуючуга грамадства, дапамагаць тым, хто менш прывiлеяваны.

         Талерантны чалавек верыць, што дыялог дапамагае мiнiмiзiраваць несправядлiвасць з тым, каму дрэнна зрабiць iх жыццё трошкi лепш. Чым больш мы супрацоўнiчаем, тым больш разнастайнае рашэнне мы вынаходзiм.

         Давайце ж памяркуем, хто ж такi талерантны чалавек?

         Наш настрой можа змянiцца ў адно iмгненне. Здараецца навiны не радуюць. Але нават у такi момант ёсць тое, што сагравае. Давайце дзялiцца цёплымi вестачкамi. Свамi, суседскiмi, родных, сяброў, знаёмых i нават зусiм незнаёмых людзей. Хай нават гэта падарыла мiмалётную, але ўсё - ткi ўсмешку.

         Просты акт клопату стварае бясконцы ланцужок i гэта вяртаецца да цябе.

         Калi ёсць магчымасць камусьцi  дапамагчы, зрабi гэта.

         Трэба навучыцца ўзгадоўваць у сабе мiр i спакой. Павiнен быць мiр i пакой, як вы распаўсюджваеце вакол сябе.

         На зямлi ёсць толькi адна нацыянальнасць - быць чалавекам.

         Талерантнасць - гэта неабходная ў сучасным свеце  ўмова зносiн. Ад цярпiмасцi кожнага з нас залежыць культурнае i маральнае развiццё грамадства.

         Кожны чалавек - гэта асоба, iндывiдуальнасць, непаўторнасць, да кожнага чалавека трэба знайсцi падыход i быць талерантным у кожнай сiтуацыi, якая б не здарылася ў нашым жыццi.

Дык што ж яно абазначае простым словам?

         Талерантнасць - (ад лацiнскага - цярпенне) азначае стаўленне да пачуццяў, чужога меркавання, паводзiнам, устаноўкам. светапогляду  iншага чалавека.

         Практыка сведчыць: чым больш адукаваны i культурны чалавек, тым больш талерантна ён ставiцца да людзей вакол.

         Ноччу часта думаеш. як стамiлiся, трэба нешта змянiць, а днём працягваеш жыць, як раней.

         Кожны новы дзень - гэта крок насустрач. А вось у якiм напрамку - кожны вырашае для сябе сам.

         Няхай у кожнага будзе такi сябар, побач з якiм утульна i спакойна.

Аб адным прашу настаўнiкаў: зрабiце ўсё, каб дзецi палюбiлi i вывучалi беларускую мову i каб яны разумелi без прымусу, якi гэта гонар - звацца беларусам.